Barbara Pravi

Voilà

Barbara Pravi
переклад на Білоруська icon 69 переклади icon 69
icon
Запит на перевірку info ×
Оригінальний текст
Французька
Переклад
Білоруська

Voilà

Вось

Слухайце мяне, напаўспявачку,
Распавядайце пра мяне сваім каханым, сваім сябрам,
Распавядайце ім пра гэтую дзяўчыну з чорнымі вачыма і шалёнымі марамі.
Я толькі хачу пісаць гісторыі, якія дойдуць да вас.
Гэта ўсё.
 
Вось, вось, вось, вось яна я.
Вось я – хоць і голая, але я баюся, так.
Вось я – і ў шуме, і ў цішы.
 
Глядзіце на мяне, або прынамсі на тое, што ад мяне засталося.
Глядзіце на мяне, пакуль я яшчэ не змерзла.
Што мне вам такога сказаць, чаго вам не скажуць іншыя вусны?
Няшмат, але ўсё, што ў мяне ёсць, я паказваю тут.
Вось.
 
Вось, вось, вось, вось яна я.
Вось – хоць і голая, але гэта канец.
Вось мае вусны, мой крык. Вось гэта – я, але ўсё адно.
Вось, вось, вось, вось менавіта тут
Вось яна я, вось мая мара, мая зайздрасць; як я паміраю, як я смяюся.
Вось яна я, і ў шуме, і ў цішы.
 
Не сыходзьце, благаю вас, застаньцеся надоўга.
Мабыць, гэта мяне не ўратуе, але я не ведаю, як я буду без вас.
Любіце мяне так, як любяць сябра, які навекі сышоў.
Я хачу быць любімай, бо я сама не ведаю, як любіць сябе.
 
Вось, вось, вось, вось яна я,
Вось я – хоць і голая, але гэта канец.
Вось я ў цішы, нават у агні.
Глядзіце на мяне, нарэшце,
Глядзіце ў мае вочы, мае рукі –
Усё, што ў мяне ёсць, яно тут,
Гэта мае вусны, мой крык.
Вось – гэта я, вось, вось,
Вось,
Вось,
Вось, вось.
 
Вось.
 
Facebook X
expand collapse Translation details
uladbad uladbad
submitted on 1 Лют 2021 - 01:26
Give a shoutout to uladbad
Переглянути відео з субтитрами

Переклади

Українська: 2 Азербайджанська Англійська: 7 Арабська Білоруська Болгарська: 2 В'єтнамська Вірменська Галісійська+ще 33

Barbara Pravi TOP 3