Ad infinitum

Animals

Ad infinitum
traduzione in Bielorusso
Aggiungi ai preferiti
Album:
Chapter II - Legacy
Testi originali
Inglese
Traduzione
Bielorusso

Animals

Жывёлы

(Мы - жывёлы)
 
Я не баюся монстра унутры цябе,
Я чула гісторыі, я спадзяюся, яны праўдзівыя,
Адрэналін заклікае да майго імя,
Ніякіх ваганняў, мой любы, я ўсё яшчэ чакаю,
І ўпершыню я адчую сябе жывой, жывой.
 
Прапануй мне свет ценяў і бясконцасці,
Мы - жывёлы,
Палюем за чарговым абедам, за чарговай здабычай,
Губляючы нашу душу,
Любоў да небяспекі бурліць у маіх венах,
Прапануй мне свой свет, сваю прагу да бяссмерця,
Мы - жывёлы.
 
Я выпушчу на волю лютасць, шаленства,
Свае прымітыўныя і самыя дзікія інстынкты,
Пазбаўлюся ад усіх складанасцей
Чалавечых парадоксаў, усіх фрустрацый,
Цяпер бессэнсоўнасць нам больш не патрэбна.
 
Прапануй мне свет ценяў і бясконцасці,
Мы - жывёлы,
Палюем за чарговым абедам, за чарговай здабычай,
Губляючу нашу душу,
Любоў да небяспекі бурліць у маіх венах,
Прапануй мне свой свет, сваю прагу да бяссмерця,
Мы - жывёлы.
 
Падсвядома, нашы прымітыўныя інстынкты - гэта лялечнікі нашага розуму,
Які скаваны правіламі і абмежаваннямі, якім мы падпарадкоўваемся,
ДЗІКАСЦЬ! Усе мае пачуцці прабудзіліся, мяне пахавалі зажыва,
КРЫЧЫ! Усе тайныя жаданні, я нанава нарадзілася сёння ноччу.
 
Прапануй мне свет ценяў і бясконцасці,
Мы палюем за чарговым абедам, за чарговай здабычай,
Губляючу нашу душу,
Любоў да небяспекі бурліць у маіх венах,
Прапануй мне свой свет, сваю прагу да бяссмерця,
Мы - жывёлы.
 
expand collapse Translation details
Khvedar Nabilkin Khvedar Nabilkin
submitted on 25 Nov 2022 - 11:11
Give a shoutout to Khvedar Nabilkin